Главная » Статьи » Мои статьи

доугачаканае паведамленне
Ліст прыйшоў у пачаткужніўня. Наташаз дзяўчатамі вяза-ла ў полі снапы ўслед за жняяркамі, калі паштальён уручыў ёй канверт. Дзяўчына хвалявалася, у яе дрыжалі пальцы, і таму яна ніяк не магла адкрыць яго.

— Хутчэй, Наташка, — падганялі дзяўчаты.

Наташа дастала паведамленне, знайшла патрэбнае слова «залічана» і пачала прытупваць аб мяккую, падатную зямлю босымі нагамі.

Калі першая радасць уляглася і ўсе дзяўчаты да адной патры-малі ў руках доўгачаканае паведамленне, Наташа задумалася. Яна амаль нідзе яшчэ не была. Нават у раённы цэнтр ездзіла ўсяго тры разы. I вось цяпер, калі трэба было ехаць, яна суме-лася. Неяк стала трывожна і тужліва на сэрцы. Як усё будзе? Свет, дасюль маленькі, уяўляўся як неабдымны, бясконцы. Было страшна, што адарвешся ад роднага седала 1 ды і згубішся ў людзях. Палохала таксама далёкая дарога. Наташы спачатку трэба было сесці на параход, потым у Віцебску — на чыгунку.

Да падарожжа яна рыхтавалася грунтоўна. У дадатак да бе-лай сукенкі з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, пашылі яшчэ дзве: адну са штапелю, другую — з саціну, на кожны дзень. Да туфляў, што былі куплены ў сельпо вяс-ною, маці справіла другія.

Увечары, калі з пашы прыгналі кароў і над вёскай усталява-лася ўрачыстая цішыня летняй ночы, Наташа пайшла на сяло. Ёй хацелася яшчэ раз на развітанне сустрэцца з сяброўкамі.

Ноч спакваля ахінала зямлю. Над балотам, за ракой, у фія-летавым небе загарэлася зорка, быццам узняў нехта на высокім шасце ліхтарык. Над паплавамі слаўся шызы, настоены на во-дары атавы 2 і спелага жыта туман. Ён поўз нізка, клубіўся, баючыся падступіцца да самай вёскі. У цемрадзі са свістам праляцела чарада качак, недзе далёка на балынаку загрукаталі калёсы. На старым клёне ў гняздзе заляскатаў дзюбай бусел, час ад часу рыпеў калодзежны журавель.

Усё было знаёма з дзяцінства. Наташа ішла памалу, слухала гукі засынаючай вёскі. Было маркотна. Не верылася, што ўжо заўтра не ўбачыць яна вясковых прысад 1, не пачуе лёгкага ша-пацення іх лісця. Дзяўчына прайшла паўз клуб, завярнула ў вузкі завулак. Ен быў бязлюдны, а ў вокнах не свяціліся аг-ні. Наташа набавіла кроку, наўпрост праз агароды зноў выйш-ла на галоўную вуліцу. Тут яна і сустрэла сваіх аднакласніц.

Дзяўчаты падзяліліся няхітрымі вясковымі навінамі. Па-маўчалі. Размова неяк не выходзіла. «Трэба ісці класціся спаць», — тут жа падумала Наташа. Але не хацелася пакідаць дзяўчат, з якімідавядзеццахуткаразвітвацца. Разампрайшло іх дзяцінства. Шмат радасных дзён было ў школе. А цяпер як складзецца яе лёс? Ці сустрэнуцца яны хутка зноў?

Зосю паклікалі ў хату, і талака дзяўчат пачала разыходзіцца. Наташа паціснула ўсім рукі, неахвотна пайшла дамоў.
Категория: Мои статьи | Добавил: Admin (14.02.2012)
Просмотров: 17582 | Комментарии: 9 | Рейтинг: 2.8/32
Всего комментариев: 5
5 Kaylacamma  
0
Hello, did you receive my offer?
from2325214cv https://google.com

4 FerneSoype  
0
Hello my friend.
Our employees wrote to you yesterday maybe...
Can I offer paid advertising on your site?

3 вадим  
0
всем куку

2 вадим  
0
Я хочу поиграть в минекрафт

1 вадим  
0
ffffffffffffffffffffffffff

Имя *:
Email *:
Код *:

Меню

Топ 3

Мы в ВК

.

Голосование

оставлять 2 сервера или 1 ?
Всего ответов: 12

Статистика

Зарегано на сайте:
Всего: 15
Новых за месяц: 0
Новых за неделю: 0
Новых вчера: 0
Новых сегодня: 0

Из них:
Модераторов: 0

Администраторов: 2
Проверенных: 1
Обычных: 12

Из них:

Парней: 10
Девушек: 5
Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Пользователи Online
Нас посетили:




ref="#logoTopArc" class="ancLinks" style="position: fixed; bottom: 0; left: 36px;"> Рейтинг серверов Aion